Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

надрабні́ць, -рабню́, -ро́бніш, -ро́бніць; -рабнёны; зак., чаго.

Раскрышыць на дробныя кавалкі нейкую колькасць чаго-н.

Н. цэглы.

надрадко́вы, -ая, -ае.

Які знаходзіцца, змешчаны над радком.

Н. знак.

надра́іць гл. драіць.

надра́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. чаго. Нарабіць драпін на чым-н.

Н. на стале.

2. што. Неразборліва напісаць (разм.).

Н. ліст.

|| незак. надра́пваць, -аю, -аеш, -ае.

надра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; надзяры́; -дра́ны; зак.

1. чаго. Аддзіраючы, нарыхтаваць нейкую колькасць.

Н. вязку лыка.

Н. кары.

2. чаго. Навырываць чаго-н.

Н. моху.

3. чаго. Разрываючы на часткі, нарваць у нейкай колькасці.

Н. паперы.

4. чаго. Зняць абалонку з зярнят, ператвараючы іх у крупы.

Н. круп.

5. чаго. Нацерці на тарцы чаго-н.

Н. бульбы.

6. што. Начасаць, расчасаць скуру чым-н. цвёрдым (разм.).

Н. спіну.

|| незак. надзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

надрукава́цца гл. друкавацца.

надрукава́ць гл. друкаваць.

надрыва́нне гл. надарвацца, надарваць.

надрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. надарвацца.

2. перан. Рабіць што-н. праз меру, старацца з усіх сіл.

3. Крычаць з усіх сіл.

надрыва́ць гл. надарваць.