касцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ператварацца ў косць, станавіцца косцю.
Рогі ў цяляці касцянеюць.
2. перан. Станавіцца нерухомым, дзеравянець ад холаду.
Ногі пачынаюць к. ад холаду.
|| зак. закасцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і акасцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.
касцяні́цы, -ні́ц, адз. -ні́ца, -ы, ж.
Лясная травяністая ягадная расліна сямейства ружакветных, а таксама ярка-чырвоныя кіслыя ягады гэтай расліны.
|| прым. касцяні́чны, -ая, -ае.
касця́нкі, -нак, адз. -нка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).
Тое, што і касцяніцы.
|| прым. касця́начны, -ая, -ае і касця́нкавы, -ая, -ае.
касцяны́, -а́я, -о́е.
1. гл. косць.
2. Здабыты, прыгатаваны з касцей жывёлы.
К. клей.
Касцяная мука.
касы́, -а́я, -о́е і ко́сы, -ая, -ае.
1. Размешчаны, накіраваны пад вуглом да гарызантальнай паверхні, не адвесны.
К. прамень.
К. почырк.
2. Скрыўлены, несіметрычны.
Касая рама.
Касыя дзверы.
3. Касавокі.
Касая дзяўчына.
4. Размешчаны не пасярэдзіне, а збоку.
К. каўнер.
Касая засцежка.
5. перан. Недружалюбны, падазроны (пра позірк, погляд).
Касыя позіркі.
Коса (прысл.) глядзець на каго-н.
○
Касы вугал — вугал, які большы або меншы за прамы.
Касы парус (спец.) — трохвугольны парус.
◊
Касы сажань у плячах (разм.) — шыракаплечы, магутнага складу (пра чалавека).
касы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Хусцінка трохвугольнай формы, якую носяць на галаве або шыі.
|| памянш. касы́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. касы́начны, -ая, -ае.
кася́к¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Тое, што і вушак.
|| прым. кася́чны, -ая, -ае.
кася́к², -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Чарада птушак, рыб.
К. журавоў.
|| прым. кася́чны, -ая, -ае і касяко́вы, -ая, -ае.
коса... (а таксама каса...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. касы (косы) (у 1 знач.), напр.: косаабрэзаны, косапрыцэльны.