Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

серадыягно́стыка

(ад лац. serum = сываратка + дыягностыка)

вызначэнне груп крыві, распазнаванне захворванняў пры дапамозе імунных сываратак.

сера́кі

(фр. sérac)

ледзяныя зубцы на паверхні ледніка.

серало́гія

(ад лац. serum = сываратка + -логія)

раздзел імуналогіі, які вывучае ўласцівасці сывараткі крыві і іх змены пры захворваннях.

сера́ль

(фр. sérail, ад тур. seraj < перс. särāj)

назва палаца і яго ўнутраных пакояў (гарэма) у султанскай Турцыі і некаторых іншых краінах Усходу.

серапрафіла́ктыка

(ад лац. serum = сываратка + прафілактыка)

папярэджанне ўзнікнення інфекцыйнай хваробы ўвядзеннем сывараткі, у якой змяшчаюцца гатовыя антыцелы супраць гэтай хваробы.

сераскі́р

(тур. serasker < перс. sär’askär, ад sär = галава + ар. ’askar = воін)

галоўнакамандуючы ў султанскай Турцыі 16—18 ст., з 19 ст. — ваенны міністр.

сератані́н

(ад лац. serum = сываратка + гр. tonos = напружанне)

біялагічна актыўнае рэчыва, якое рэгулюе абмен рэчываў, дзейнасць нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм.

сератэрапі́я

(ад лац. serum = сываратка + тэрапія)

лячэнне інфекцыйнай хваробы шляхам увядзення хвораму антытаксічнай сывараткі.

серафі́м

(ст.-яўр. seraphim)

шасцікрылы анёл вышэйшага рангу ў хрысціянскай і іудзейскай міфалогіі.

серва-

(англ. serve = абслугоўваць)

першая састаўная частка складаных слоў, што адпавядае паняццям «які аўтаматычна рэгулюе», «які аблягчае ручное кіраванне».