Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сепара́тар

(лац. separator = аддзяліцель)

апарат для выдзялення якога-н. рэчыва з саставу другога (напр. с. для малака).

сепара́тны

(лац. separatus = аддзелены)

1) асобны, адасоблены (напр. с-ая група);

2) які вядзецца, заключаецца без ведама і згоды саюзнікаў (напр. с. мір).

сепараты́зм

(фр. separatisme, ад лац. separatus = аддзелены)

1) імкненне да аддзялення, адасаблення, да самастойных ад грамадства дзеянняў;

2) рух нацыянальных меншасцей за ўтварэнне самастойных дзяржаў.

сепараты́ст

(фр. séparatiste, ад лац. separatus = аддзелены)

прыхільнік сепаратызму.

сепара́цыя

(лац. separatio = аддзяленне)

1) аддзяленне аднаго рэчыва ад другога, выдзяленне аднаго рэчыва з саставу другога;

2) адасабленне ад дзяржавы часткі яе тэрыторыі.

сепары́раваць

(лац. separare = аддзяляць)

аддзяляць адно рэчыва ад другога пры дапамозе сепаратара.

сепедо́ній

(н.-лац. sepedonium)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які паразітуе на шапкавых базідыяльных грыбах.

септабазі́дый

(н.-лац. septobasidium)

базідыяльны грыб сям. септабазідыевых, які развіваецца на галінках і лісці раслін, пашкоджаных насякомымі сям. шчытовак.

септарыёзы

(ад септорыя)

хваробы раслін, якія выклікаюцца патагенным грыбам септорыя.

септо́рыя

(н.-лац. septoria)

недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які паразітуе на злакавых, складанакветных, ясноткавых, ружавых, парасонавых раслінах.