Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

се́канд-хэнд

(англ. secondhand, ад second = другі + hand = рука)

1) ужываны, стары, паношаны (прадмет, кніга, рэч);

2) з другіх рук (інфармацыя, звесткі і г.д.).

се́канс

(лац. secans = сякучы)

мат. адна з трыганаметрычных функцый вугла, роўная ў прамавугольным трохвугольніку адносінам гіпатэнузы да катэта, які прылягае да гэтага вугла.

сека́тар

(фр. sécateur, ад лац. secare = рэзаць)

вялікія садовыя нажніцы, якімі абразаюць галінкі дрэў і кустоў.

секве́нцыя

(лац. sequentia = праходжанне)

1) паўтарэнне якога-н. музычнага матыву па ступенях гамы ўверх ці ўніз;

2) разнавіднасць сярэдневяковых каталіцкіх песнапенняў, якія першапачаткова ўваходзілі ў грыгарыянскі харал.

секве́стр

(лац. sequestrum)

1) забарона ці абмежаванне, якое накладваецца дзяржаўнымі ўладамі на карыстанне якой-н. маёмасцю;

2) мед. участак амярцвелай тканкі, які аддзяліўся ад здаровай.

секвестрава́ць

(п.-лац. sequestrare)

накладваць на што-н. секвестр.

секвестра́тар

(польск. sekwestrator, ад п.-лац. sequestrator)

той, хто праводзіць секвестрацыю.

секвестра́цыя

(п.-лац. sequestratio)

1) налажэнне секвестру на што-н.;

2) мед. аддзяленне амярцвелай тканкі ад здаровай.

секво́я

(н.-лац. sequoia, ад індз. Sequoyah = імя правадыра племені чырокаў)

вечназялёнае хвойнае дрэва сям. таксодыевых, пашыранае ў гарах Паўн. Амерыкі; можа дасягаць гіганцкіх памераў; дае каштоўную драўніну.

секвоядэндро́н

(ад секвоя + -дэндрон)

вечназялёнае хвойнае дрэва сям. таксодыевых з прамым стройным ствалом, якое расце ў Каліфорніі і можа дасягаць гіганцкіх памераў (да 120 м вышыні, 10 м у дыяметры); мамантавае дрэва.