Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сыгне́т

(с.-лац. signetum)

1) пярсцёнак з пячаткай;

2) друкарскі або выдавецкі знак на тытульным лісце кнігі.

сырадэ́ля

(ісп. serradella, ад serrado = зубчасты)

травяністая расліна сям. бабовых з ланцэтным лісцем і дробнымі белымі або ружовымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як кармавая.