Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сфагні́ды

(н.-лац. sphagnidae)

падклас лістасцябловых імхоў; пашыраны па ўсім зямным шары, прадстаўлены адзіным родам сфагнум; сфагнавыя імхі.

сфа́гнум

(н.-лац. sphagnum)

лістасцябловы мох сям. сфагнавых, які расце на балотах, у забалочаных і сырых лясах, на мокрых лугах; тарфяны мох.

сфалеры́т

(ад гр. sphaleros = зманлівы)

мінерал класа сульфідаў карычневага або чорнага колеру з алмазным бляскам; руда цынку.

сфарца́нда

(іт. sforzando = напружваючы)

муз. рэзкі націск на ноце, акордзе, вылучэнне з сілай асобнага гуку, акорда.

сфе́ксы

(н.-лац. sphex)

рыючыя восы; жывуць у зямлі, палююць на саранчовых і конікаў.

сфен

(гр. sphen = клін)

тое, што і тытаніт.

сфенаіды́т

(ад гр. sphen = клін + eidos = выгляд)

запаленне поласці асноўнай, клінападобнай косці чэрапа.

сфенацэфа́лія

(ад гр. sphen = клін + kephale = галава)

галава клінападобнай формы (з расшыранай лобнай часткай і звужанай патыліцай).

сфе́ра

(лац. sphaera, ад гр. sphaira = шар)

1) шар або яго ўнутраная паверхня (напр. зямная с., нябесная с.);

2) вобласць распаўсюджання якога-н. дзеяння (напр. с. прыцягнення планеты);

с. уплыву — тэрыторыя залежнай краіны, якая знаходзіцца пад палітычным і эканамічным кантролем адной з імперыялістычных дзяржаў;

3) галіна якой-н. дзейнасці, праяўлення якіх-н. інтарэсаў (напр. с. вытворчасці);

4) грамадскае асяроддзе; кола асоб, аб’яднаных агульнасцю сацыяльнага становішча або заняткаў (напр. навуковая с., дзелавая с.).

сферазо́сма

(н.-лац. sphaerozosma)

ніткаватая зялёная водарасць сям. дэсмідыевых, якая трапляецца ў сфагнавых балотах, рэках, дыстрофных азёрах, радзей у вадасховішчах і канавах.