Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

схала́ст

(гр. scholastes = адданы навуковым або літаратурным заняткам)

1) паслядоўнік схаластыкі;

2) перан. той, хто адрывае веды, навуку ад жыцця і практыкі.

схала́стык

(гр. scholastikos = школьны)

тое, што і схаласт.

схала́стыка

(гр. scholastikos = школьны)

1) сярэдневяковая рэлігійна-ідэалістычная філасофія, якая вызначалася абстрактнымі разважаннямі і фармальнымі лагічнымі мудрагельствамі;

2) перан. фармальныя веды, адарваныя ад жыцця, начотніцтва.

схаласты́чны

(гр. scholastikos = школьны)

1) уласцівы схаластыцы;

2) адарваны ад жыцця, практыкі; фармальны.

схе́ма

(гр. schema = вобраз, форма)

1) чарцёж, які перадае пабудову, сістэму, сувязь частак чаго-н., напр. машыны або прыбора;

2) апісанне, зробленае толькі ў агульных рысах, папярэдні накід;

3) абстрактны, павярхоўны паказ чаго-н.

схематызава́ць

(ад гр. schema = вобраз, форма)

падаваць, апісваць, паказваць што-н. у схематычным, адцягнена-спрошчаным выглядзе, у агульных рысах.

схематы́зм

(гр. schematismos = абрысы, форма)

спрошчанасць, трафарэтнасць у мысленні, у адлюстраванні чаго-н.

схематэ́хніка

(ад схема + тэхніка)

навукова-тэхнічны кірунак, які ахоплівае праблемы аналізу і сінтэзу электронных устройстваў радыётэхнікі, сувязі, аўтаматыкі, вылічальнай тэхнікі з мэтай забяспечыць аптымальнае выкананне імі зададзеных функцый.

схенапле́ктус

(ад гр. schoinos = чарот + plektos = віты, кручаны)

тое, што і схенус.

схе́нус

(н.-лац. schoenus)

травяністая расліна сям. асаковых з тонкімі сцёбламі і каласкамі, пашыраная ва ўмераных і субтрапічных зонах; расце на забалочаных лугах і тарфяных балотах.