Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

схізафрэні́я

(ад гр. schizo = расшчапляю + phren = душа, розум, мысленне)

тое, што і шызафрэнія.

схізахла́міс

(н.-лац. schizochlamys)

каланіяльная зялёная водарасць сям. тэтраспоравых, якая трапляецца ў прэсных вадаёмах на розных субстратах.

схі́зма

(гр. schisma)

раскол у хрысціянскай царкве, аддзяленне ад яе якой-н. часткі.

схізма́тык

(гр. schismatikos = які датычыць расколу)

той, хто належыць да схізмы; раскольнік.

схізо́мерыс

(н.-лац. schizomeris)

ніткаватая зялёная водарасць сям. схізамерыдыевых; расце ў прэсных вадаёмах на падводных прадметах.

схі́ма

(гр. schema = становішча)

вышэйшая манаская ступень у праваслаўнай царкве, якая патрабуе ад пасвечанага ў яе строгага аскетызму.

схістастэ́га

(н.-лац. schistostega)

лістасцябловы мох сям. схістастэгіевых, які расце на ўвільготненай глебе ў паглыбленнях сярод каранёў дрэў, у дуплах, норах звяроў.