Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сэмперві́вум

(н.-лац. sempervivum)

травяністая расліна сям. таўсцянкавых з сакаўным лісцем і званочкавымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Еўропе, Малой Азіі, Паўн.-Зах. Афрыцы; лекавая і дэкаратыўная.

сэнс

(польск. sens, ад лац. sensus)

1) значэнне, унутраны змест;

2) мэта, разумная падстава, карысць, толк.

сэ́пія

(лац. sepia, ад гр. sepia)

1) марскі драпежны галаваногі малюск атрада дэкаподаў, які выдзяляе карычневае фарбуючае фарбавальнае рэчыва; каракаціца;

2) карычневая фарба з рэчыва, выдзеленага гэтым малюскам, а таксама малюнак, зроблены такой фарбай.

сэ́псіс

(гр. sepsis = гніенне)

цяжкае інфекцыйнае захворванне, якое выклікаецца заражэннем крыві гнаяроднымі мікробамі.

сэптако́рд

(ад лац. septimus = сёмы + акорд)

музычны акорд з чатырох рознаіменных гукаў, якія могуць быць размешчаны па тэрцыях.

сэпто́ль

(ням. Septole, ад лац. septimus = сёмы)

рытмічная фігура, аналагічная квінтолі, але складзеная з сямі музычных долей.

сэ́птык

(англ. septic, ад гр. septikos = гніласны, гнойны)

басейн у каналізацыйнай сетцы для ачысткі сцёкавых вод.

сэпты́ма сэ́птыма

(лац. septima = сёмая)

муз. сёмая ступень дыятанічнай гамы, а таксама інтэрвал паміж першай і сёмай ступенямі.

сэптыцэмі́я

(ад гр. septikos = гніласны + -змія)

таксічная форма сэпсісу.

сэпты́чны

(гр. septikos = гніласны)

звязаны з захворваннем сэпсісам.