Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сэт

(англ. set)

партыя гульні ў тэніс, у якой неабходна выйграць мінімум 6 яе частак (геймаў), каб мець двайную перавагу.

сэтбо́л

(англ. set-ball)

становішча ў час гульні ў тэніс, калі аднаму боку не хапае толькі аднаго мяча, каб выйграць партыю.

сэ́тльмент

(англ. settlement = пасяленне)

асобы раён горада, не падначалены юрысдыкцыі мясцовых улад, які ствараўся ў залежных краінах іншаземцамі для пражывання сваіх падданых.

сэ́тэр

(англ. setter, ад set = рабіць стойку)

парода паляўнічых даўгашэрсных сабак.