Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

седа́н

(англ. sedan, ад Sedan = назва фр. горада)

кузаў легкавога аўтамабіля з чатырма дзвярамі і двума або трыма радамі сядзенняў.

седаты́ўны

(п.-лац. sedativus = які заспакойвае)

які мае адносіны да лекавых сродкаў заспакойлівага дзеяння на цэнтральную нервовую сістэму.

се́дум

(н.-лац. sedum)

травяністая расліна сям. таўсцянкавых з сакаўным лісцем і чырванаватымі, белаватымі або жоўтымі кветкамі, якая паходзіць з Мексікі; на Беларусі вырошчваецца ў пакаёвых умовах.

седыме́нт

(лац. sedimentum = асяданне)

1) хім. асадак;

2) геал. адклад; глей.

седыментагене́з

(ад лац. sedimentum = асяданне + -генез)

працэс накаплення і канчатковага асядання асадкаў у водным асяроддзі.

седыментало́гія

(ад лац. sedimentum = асяданне + -логія)

раздзел геалогіі, які вывучае механізм узнікнення асадачных парод.

седымента́цыя

(ад лац. sedimentum = асяданне)

1) асяданне завіслых у вадкасці цвёрдых часцінак пад уздзеяннем сілы цяжару;

2) сукупнасць працэсаў нагрувашчвання адкладаў у водным асяроддзі.

седэнта́рны

(лац. sedentarius)

які сядзіць на дне або прымацаваны да водных прадметаў (аб водных жывёлах).