Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

се́гарсы

(англ. segars)

драўляныя або металічныя кольцы, што свабодна рухаюцца па мачце і служаць для прывязвання косых парусоў.

сегета́льны

(лац. segetalis)

пасяўны;

с-ыя расліны — расліны-пустазелле, якія прыстасаваліся расці разам з культурнымі раслінамі.

сегіды́лья

(ісп. seguidilla, ад seguir = суправаджаць)

іспанскі народны танец у суправаджэнні спеваў, гітары і кастаньетаў, а таксама музычны твор у рытме гэтага танца.

сегме́нт

(лац. segmentum = адрэзак, паласа)

1) частка круга, абмежаваная дугой і хордай, а таксама частка шара, аддзеленая сякучай плоскасцю;

2) адрэзак прамой лініі;

3) адзін з аднародных участкаў (членікаў) цела некаторых жывёл (напр. дажджавога чарвяка).

сегмента́цыя

(ад лац. segmentum = адрэзак, паласа)

дзяленне цела або асобных органаў некаторых жывёл на шэраг аднародных участкаў (сегментаў).

сегне́тавы

(ад фр. Seignette = прозвішча фр. аптэкара 17 ст.);

с-ая соль — падвойная соль віннай кіслаты.

сегнетакера́міка

[ад сегнета(вы) + кераміка]

керамічныя матэрыялы, якія маюць уласцівасці сегнетаэлектрыкаў.

сегнетаэле́ктрыкі

[ад сегнета(вы) + электрык]

цвёрдыя целы, электрычная палярызацыя якіх можа існаваць і без знешняга ўплыву.

сегрэгава́ць

(лац. segregare = аддзяляць)

дзяліць што-н. на групы, катэгорыі, гатункі; класіфікаваць.

сегрэга́цыя

(лац. segregatio = аддзяленне)

1) адна з форм расавай дыскрымінацыі, звязаная з абмежаваннем у правах па матывах расавай ці нацыянальнай прыналежнасці, напр. з прымусовым адасабленнем неграў ад белых;

2) тое, што і ліквацыя.