Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сен

(яп. sen)

разменная манета Японіі, роўная 1/100 іены, Інданезіі, роўная 1/100 рупіі.

сена́т

(лац. senatus)

1) вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Стараж. Рыме рэспубліканскага перыяду;

2) вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова ў царскай Расіі;

3) верхняя заканадаўчая палата парламента ў ЗША, Францыі і некаторых іншых краінах.

сена́тар

(лац. senator)

член сената.

сенберна́р

(фр. Saint-Bernard = назва манастыра ў Альпах)

парода вялікіх дужых, пераважна даўгашэрсных сабак, якія ў асноўным выкарыстоўваюцца як вартавыя сабакі.

сенда́ст

(англ. sendust)

магнітна-мяккі высокапранікальны сплаў жалеза з крэмніем і алюмініем.

сене́га

(англ. senega)

травяністая расліна сям. крапінцовых, якая расце ў Паўн. Амерыцы; выкарыстоўваецца ў медыцыне як адхарквальны сродак.

сенеша́ль

(фр. sénéchal)

1) кіраўнік палацавай гаспадаркі ў франкскай дзяржаве;

2) службовая асоба ў феадальнай Францыі, якая загадвала юстыцыяй і ваеннымі справамі акругі.

сені́льны

(лац. senilis)

мед. старэчы (напр. с. псіхоз).

сенпо́лія

(н.-лац. saintpaulia)

травяністая расліна сям. геснерыевых з разеткамі сакавітага апушанага круглага лісця і белымі, ружовымі, фіялетавымі або сінімі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў горных лясах трапічнай Афрыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; узумбарская фіялка.

сенса́цыя

(фр. sensation, ад лац. sensus = пачуццё, адчуванне)

1) моцнае ўражанне ад якой-н. падзеі, паведамлення;

2) з’ява, паведамленне, якое выклікае ўсеагульную цікавасць, узбуджэнне.