Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

даца́н

(манг. dacan)

ламаісцкі храм, манастыр (гл. ламаізм).

дацзыба́о

(кіт. daczybao = літар. газета вялікіх іерогліфаў)

насценныя рукапісныя газеты ў Кітаі, якія атрымалі распаўсюджанне ў 50—70 гг. 20 ст.

даці́ска

(н.-лац. datisca, ад гр. dateisthai = раздзяляць)

травяністая расліна сям. даціскавых з буйнымі няпарнаперыстымі лістамі і сабранымі ў гронкі дробнымі кветкамі, пашыраная на Каўказе і ў Сярэд. Азіі.

дацы́т

(ад лац. Dacia = рымская правінцыя на тэрыторыі сучаснай Румыніі)

эфузіўная горная парода, складзеная са шклістай або часткова раскрышталізаванай асноўнай масы і парфіравых украпванняў (плагіяклазу, біятыту, кварцу і інш.).

дацэ́нт

(лац. docens, -ntis = той, хто вучыць)

вучонае званне і пасада выкладчыка вышэйшай навучальнай установы (ніжэйшае за прафесара).