Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

даке́мбрый

(ад кембрый)

найбольш старажытны перыяд геалагічнай гісторыі Зямлі, а таксама пласты горных парод, якія ўтварыліся ў той час (гл. таксама архей, венд, пратэразой, рыфей).

даклярава́ць

(польск. deklarować, ад лац. declarare)

паабяцаць зрабіць што-н., аднесціся пэўным чынам да каго-н., чаго-н.

дакро́н

(англ. dacron)

разнавіднасць сінтэтычнага валакна, падобнага да лаўсану, якое вырабляецца ў ЗША.

дакрымі́цес

(н.-лац. dacrymyces)

базідыяльны грыб сям. дакрыміцыевых, які развіваецца на ламаччы і пнях, апрацаванай драўніне.

дакрыяадэні́т

(ад гр. dakryon = сляза + aden = залоза)

запаленне слёзнай залозы вока.

дакрыяцысты́т

(ад гр. dakryon = сляза + kystis = пухір)

запаленне слёзнага мяшка вока.

даксо́графы

(ад гр. doksa = думка, погляд + -граф)

старажытнагрэчаскія аўтары, якія ў сваіх творах выкладалі погляды філосафаў.

дактара́льны

(фр. doctoral, ад лац. doctoralis = уласцівы настаўніку, вучонаму)

педантычна павучальны, катэгарычны (напр. д. тон).

дактара́нт

(с.-лац. doctorans, -ntis)

асоба, якая рыхтуе да абароны доктарскую дысертацыю.

дактаранту́ра

(ад дактарант)

падрыхтоўка, якую праходзяць дактаранты; сістэма такой падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі.