да́ма
(фр. dame)
1) замужняя жанчына ў адрозненне ад дзяўчыны, раней жанчына з багатага або інтэлігентнага асяроддзя (свецкая д.);
2) ветлівы зварот да жанчыны (пераважна ў афіцыйных выступленнях);
3) жанчына, якая танцуе ў пары з кавалерам;
4) трэцяя па старшынству ігральная карта з малюнкам жанчыны, малодшая за караля.
дама́ра
(малайск. damar = жывіца)
смала некаторых трапічных дрэў, якая выкарыстоўваецца для вырабу празрыстых лакаў, лінолеуму і пластыраў.
да́мба
(рус. дамба, ад гал. dam)
штучны насып для затрымання вады пры разліве, у вадасховішчы, для змянення цячэння ракі і інш.
даме́н
(фр. domaine, ад лац. dominium = валоданне)
1) спадчьпшае зямельнае ўладанне феадала ў сярэдневяковай Зах. Еўропе;
2) фіз. невялікі ўчастак у рэчыве, які адрозніваецца фізічнымі ўласцівасцямі ад астатняга рэчыва.
даместыка́цыя
(ад лац. domesticus = дамашні)
прыручэнне дзікіх жывёл.
дамінава́ць, даміні́раваць
(лац. dominari)
1) пераважаць, панаваць, быць асноўным;
2) узвышацца над навакольнай мясцовасцю.
даміна́нта
(лац. dominans, -ntis = пануючы)
1) дамінуючая ідэя, асноўная прымета або важнейшая састаўная частка чаго-н.;
2) пераважная сістэма нервовых цэнтраў, якая вызначае характар рэакцыі арганізма на раздражняльнікі;
3) муз. пятая ступень дыятанічнай гамы, а таксама акорд, пабудаваны на гэтай ступені гукараду.
даміна́нтны
(лац. dominans, -ntis)
пануючы;
д-ыя віды — тое, што і дамінанты;
д-ыя прыметы — прыметы аднаго з бацькоў, якія пераважаюць у нашчадкаў.
даміна́нты
(лац. dominans, -ntis = пануючы)
віды раслін, якія колькасна пануюць у фітацэнозах.
даміна́т
(лац. dominatus = панаванне, адзінаўладдзе)
неабмежаваная рабаўладальніцкая манархія, якая ўстанавілася ў Рымскай імперыі ў канцы 3 ст.