Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дафі́н

(фр. dauphin)

тытул наследніка трону ў Францыі (з 14 ст. да 1830 г.).

Да́фніс

(гр. Daphnis = імя міфічнага грэчаскага пастуха, складальніка песень)

перан. вельмі прыгожы юнак.

да́фнія

(н.-лац. daphnia, ад гр. daphne = лаўр)

прэснаводны рачок падатрада галінавусых; вадзяная блыха.