Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

да́га

(іт. daga)

кароткая шабля для рукапашнага бою ў сярэдневяковай Зах. Еўропе, Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім.

дагарэ́са

(іт. dogaressa)

жонка дожа.

дагераты́п

[фр. daguerréotype, ад L. Daguerre = прозвішча фр. вынаходцы фатаграфіі (1787—1851) + гр. typos = адбітак]

фатаграфічны здымак, атрыманы метадам дагератыпіі.

дагераты́пія

[фр. daguerréotypie, ад L. Daguerre = прозвішча фр. вынаходцы фатаграфіі (1787—1851) + гр. typos = адбітак]

першы тэхнічна распрацаваны спосаб фатаграфавання на металічную пласцінку, пакрытую слоем ёдзістага серабра, прапанаваны Л. Дагерам у 30-я гг. 19 ст.

дагматы́зм

(ад гр. dogma, -atos = думка, вучэнне)

некрытычнае мысленне (догмамі), сляпая вера ў нязменнасць тых або іншых палажэнняў, прызнанне іх за бясспрэчную ісціну.

дагма́тык

(гр. dogmatikos = дагматычны)

чалавек, які мысліць догмамі.

дагма́тыка

(гр. dogmatikos = дагматычны)

сістэмны выклад догматаў якой-н. рэлігіі.

дагматы́чны

(гр. dogmatikos)

1) заснаваны на догмах;

2) уласцівы дагматыку; бяздоказны, катэгарычны;

3) адцягнены, абстрактны, схематычны;

4) які адносіцца да дагматыкі (напр. д-ае багаслоўе).