Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

даратэа́нтус

(н.-лац. dorotheanthus)

травяністая расліна сям. аізаонавых з вузкім мясістым лісцем і адзіночнымі белымі, ружовымі або аранжавымі кветкамі, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

дарашава́ты

(польск. dereszowaty, ад венг. deres)

шэрай масці з прымессю іншых колераў (пра коней).

дарвіні́зм

[ад англ. C. Darwin = прозвішча англ. біёлага (1809—1882)]

вучэнне аб эвалюцыйным развіцці жывых арганізмаў на Зямлі шляхам натуральнага адбору.

дарвіні́ст

(ад дарвінізм)

паслядоўнік дарвінізму.

дарлінгто́нія

(н.-лац. darlingtonia)

кветкавая насякомаедная расліна сям. сарацэніевых, якая пашырана ў Паўн. Амерыцы; расце на балоцістых глебах.

дарлю́ка

(н.-лац. darluca)

недасканалы грыб сям. сферапсідавых, які развіваецца на розных раслінах.

дарме́з

(фр. dormeuse)

уст. дарожная карэта са спальнымі месцамі.

дарнава́ць

(ад дорн)

1) утвараць адтуліны ў нагрэтым злітку для атрымання загатоўкі трубы;

2) апрацоўваць адтуліны для павышэння дакладнасці іх формы і памеру, памяншэння шурпатасці і ўмацавання паверхневага слоя.

даро́нікум

(н.-лац. doronicum)

травяністая расліна сям. складанакветных з акруглым лісцем і жоўтымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў гарах умераных зон Еўропы, Азіі, Паўн. Афрыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

дарса́льны

(лац. dorsalis, ад dorsuin = спіна)

1) анат. спінны, размешчаны на спінной паверхні цела жывёлы або чалавека (напр. д. плаўнік); параўн. вентральны;

2) павернуты да перыферыі расліннага арганізма, напр. ніжні бок ліста;

3) лінгв. зычны (гук), пры ўтварэнні якога спінка языка датыкаецца да паднябення і альвеол.