Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дала́й-ла́ма

[ад манг. dalai = акіян (мудрасці) + лама]

вярхоўная ўрадавая і духоўная асоба ў Тыбеце (гл. ламаізм).

далама́н

(тур. dolaman)

кароткі вайсковы плашч венгерскага пакрою, падшыты футрам.

даламі́т

[фр. dolomite, ад D. Dolomieu = прозвішча фр. мінералога (1750—1801)]

мінерал класа карбанатаў шаравата-белага колеру, які складаецца з вуглякіслых солей кальцыю і магнію; выкарыстоўваецца ў металургіі, шкляной прамысловасці і інш.

далеры́т

(ад гр. doleros = падманлівы)

магматычная горная парода асноўнага саставу, дробна- і сярэднезярністы базальт, складзены ў асноўным з плагіяклазу і піраксену, часам з алівінам.

даліка́тны

(польск. delikatny, ад лац. delicatus)

1) ветлівы ў абыходжанні з людзьмі, ласкавы, уважлівы (д. чалавек);

2) які патрабуе тактоўных адносін (д-ае пытанне);

3) кволы; выпеставаны (д-ыя пальцы);

4) тонкі, мяккі, прыемны навобмацак (д-ая тканіна);

5) перан. прыемны на пах, смак, гучанне (д-ыя духі, д-ыя стравы, д-ая мелодыя).

далікатэ́с

(фр. délicatesse)

рэдкая, прыемная на смак, пах страва.

даліхамо́рфнасць

(ад даліхаморфны)

тып прапорцый цела чалавека, які характарызуецца вузкім тулавам і доўгімі канечнасцямі.

даліхамо́рфны

(ад гр. dolichos = доўгі + -морфны)

які характарызуецца вузкім тулавам і доўгімі канечнасцямі (пра тып цела чалавека).

даліхатэ́ка

(н.-лац. dolichotheca)

лістасцябловы мох сям. плагіятэцыевых, які трапляецца на драўніне, што гніе.

даліхацэфа́л

(н.-лац. dolichocephalus, ад гр. dohchos = доўгі + kephale)

чалавек з доўгай галавой (параўн. брахіцэфал, мезацэфал).