Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

даза́тар

(ад доза)

прыстасаванне для аўтаматычнага адмервання сыпкіх, вадкіх і газападобных рэчываў.

дазіме́тр

(ад гр. dosis = порцыя + -метр)

прыбор для вызначэння дозы радыеактыўнага выпрамянення.

дазіме́трыя

(ад гр. dosis = порцыя + -метрыя)

галіна прыкладной ядзернай фізікі, што вывучае велічыню ўздзеяння радыеактыўных выпрамяненняў на розныя аб’екты.

дазісцы́фа

(н.-лац. dasyscyphus)

сумчаты грыб сям. гіяласцыфавых, які трапляецца на гнілых сцёблах маліны, апалым лісці, ігліцы.