Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дадаі́зм

(фр. dadaïsme, ад dada = «конік» (дзіцячы лепет)]

мадэрнісцкі кірунак у літаратуры і мастацтве Зах. Еўропы пач. 20 ст., які вызначаўся нігілізмам, наўмысным прымітывізмам, антыэстэтызмам; даў пачатак сюррэалізму і экспрэсіянізму.

дадэкаго́н

(ад гр. dodeka = дванаццаць + -гон)

дванаццацівугольнік.

дадэкафо́нія

(ад гр. dodeka = дванаццаць + -фонія)

метад музычнай кампазіцыі, заснаваны на адмаўленні ладавых сувязей паміж гукамі (гл. атанальнасць) і сцвярджэнні абсалютнай роўнасці ўсіх 12 тонаў храматычнай гамы.

дадэка́эдр

(ад гр. dodeka = дванаццаць + -эдр)

дванаццаціграннік.