Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дайджэ́ст да́йджэст

(англ. digest = літар. кароткі выклад)

1) выданне, якое змяшчае адаптаваны выклад мастацкага твора;

2) перыядычнае выданне, якое перадрукоўвае (часта скарочана) матэрыялы з іншых выданняў;

3) скарочаны варыянт любой кнігі ў перыядычным друку.

да́йка

(англ. dike = літар. перагародка, каменная сцяна)

пластападобнае магматычнае цела (інтрузія), абмежаванае паралельнымі плоскасцямі.

дайм

(англ. dime)

сярэбраная, а з 1965 г. медна-нікелевая манета ЗША, роўная 1/10 долара, або 10 цэнтам.

да́йна

(літ. daina)

агульная назва розных відаў літоўскіх народных песень.

дайра́

(цюрк. dájra)

сярэднеазіяцкі музычны інструмент тыпу бубна.

дайха́рдаўцы

(ад англ. diehard = стойкі, нязломны)

назва найбольш рэакцыйнай часткі англійскай партыі кансерватараў 2; цвердалобыя.