Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыз’ю́нкцыя

(лац. disiunctio)

лагічная аперацыя, якая ўтварае складанае выказванне шляхам аб’яднання двух выказванняў пры дапамозе лагічнага злучніка «або».

дыкаі́н

[ад ды- + (ка)каін]

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як болесуцішальны сродак.

дыкарыён

(ад ды- + гр. karyon = ядро)

пара збліжаных гаплоідных (гл. гаплоід) ядзер у адной клетцы, якая ўтвараецца пры палавым працэсе аскаміцэтаў і базідыяміцэтаў.

дыкранаве́йсія

(н.-лац. dicranoweisia)

лістасцябловы мох сям. дыкранавых, які расце каля асновы ствалоў дрэў, на камянях, дранкавых стрэхах.

дыкранадо́нцыум

(н.-лац. dicranodontium)

лістасцябловы мох сям. дыкранавых, які расце на драўніне, што гніе, тарфяністай глебе і камянях.

дыкране́ла

(н.-лац. dicranella)

лістасцябловы мох сям. дыкранавых, які расце на глебавых агаленнях.

дыкра́нум

(н.-лац. dicranum)

лістасцябловы мох. сям. дыкранавых, які з’яўляецца кампанентам наглебавага покрыва балот, хвойных лясоў.

дыкрацэліёз

(ад дыкрацэлііды)

глісная хвароба свойскіх і дзікіх жывёл, зрэдку чалавека, якая выклікаецца дыкрацэліідамі.

дыкрацэліі́ды

(н.-лац. discrocoeliidae)

сямейства гельмінтаў класа трэматодаў; паразітуюць у жоўцевых пратоках і пузыры, пратоках падстраўнікавай залозы млекакормячых, птушак, паўзуноў, спарадычна ў чалавека.

дыксікра́т

[англ. dixiecrat, ад Dixie = гутарковая назва поўдня ЗША + (demo)crat = дэмакрат]

прадстаўнік паўднёвых штатаў у правым крыле дэмакратычнай партыі ЗША.