Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыяры́т

(фр. diorite, ад гр. diorizo = размяжоўваю)

глыбінная магматычная горная парода зеленавата-шэрага колеру; складзеная з плагіяклазаў і цёмных сілікатаў, выкарыстоўваецца ў будаўніцтве.

дыя́рыуш

(лац. diarium = дзённік)

жанр гістарычна-дакументальнай прозы ў старажытнай беларускай літаратуры, у якім падзеі жыцця пададзены ў храналагічнай паслядоўнасці праз суб’ектыўнае ўспрыняцце пэўнай асобы.

дыярэ́за

(гр. diairesis = падзеленасць)

замена ў стапе доўгага склада двума кароткімі (у метрычным вершаскладанні); парушэнне граматычнай формы слова для захавання вершаванага памеру (у сілаба-танічным вершаскладанні).

дыярэ́я

(гр. doarreo = сцякаю)

мед. разлад дзейнасці кішэчніка ў чалавека і жывёл; панос.

дыяскарэ́я

(н.-лац. dioscorea)

травяністая расліна сям. смілаксавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках; некаторыя віды культывуюцца дзеля ядомых клубняў.

дыяско́п

(ад дыя- + -скоп)

оптыка-механічны прыбор для праецыравання з павелічэннем відарысаў празрыстых арыгіналаў (дыяпазітываў, дыяфільмаў) на экран.

дыя́спара

(гр. diaspora = рассейванне)

сукупнасць прадстаўнікоў якога-н. народа, якія жывуць за межамі бацькаўшчыны ў новым раёне пасялення.

дыяспо́р

(гр. diaspora = рассейванне)

мінерал падкласа гідравокіслаў жаўтавата-бурага, светла-фіялетавага або зеленавата-шэрага колеру; састаўная частка баксіту.

дыяспо́ра

(гр. diaspora = рассейванне)

частка расліны, якая натуральна аддзяляецца і служыць для размнажэння (спора, семя, плод, клубень і інш.).

дыяста́зы

(гр. diastasis = раз’яднанне)

1) тое, што і амілазы;

2) разыходжанні касцей у суставе з-за памнажэння ў ім вадкасці.