Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ды́зель

[ад ням. R. Diesel = прозвішча ням. інжынера (1858—1913]

рухавік унутранага згарання, які працуе на вадкім паліве.

ды́зель-генера́тар

(ад дызель + генератар)

электрычны генератар, які прыводзіцца ў рух дызелем.

ды́зель-ка́пар

(ад дызель + капар)

канструкцыя для забівання паляў, якая прыводзіцца ў рух дызелем.

ды́зель-мато́р

(ад дызель + матор)

матор дызельнага тыпу.

дызентэры́я

(ням. Dysenterie, ад гр. dysenteria)

вострае інфекцыйнае захворванне кішэчніка; крывавы панос.

дызле́птыкі

(ад дыз- + гр. leptos = лёгкі)

тое, што і галюцынагены.

дызо́смія

(ад дыз- + гр. osme = пах, нюх)

парушэнне пачуцця нюху.

дызрупты́ўны

(лац. disruptus = разарваны);

д. адбор — адна з форм штучнага адбору, пры якім унутры папуляцыі ўзнікае полімарфізм, г.зн. некалькі форм, кожная з якіх можа даць пачатак новаму віду.

дызуры́я

(гр. dysuria, ад dis- = раз- + uron = мача)

парушэнне мочаспускання.

дыз’юнкты́ўны

(лац. disiunctivus)

раздзяляльны;

д-ае суджэнне — лагічнае суджэнне тыпу «А ёсць або Б, або В, або Г» (параўн. катэгарычны).