Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

даліхатэ́ка

(н.-лац. dolichotheca)

лістасцябловы мох сям. плагіятэцыевых, які трапляецца на драўніне, што гніе.

даліхацэфа́л

(н.-лац. dolichocephalus, ад гр. dohchos = доўгі + kephale)

чалавек з доўгай галавой (параўн. брахіцэфал, мезацэфал).

даліхацэфа́лія

(н.-лац. dolichocephalia, ад гр. dolichos = доўгі + kephale = галава)

форма чэрапа, у якім падоўжанае вымярэнне значна перавышае папярочнае; доўгагаловасць (параўн. брахіцэфалія, мезацэфалія).

дальды́нія

(н.-лац. daldinia)

сумчаты грыб сям. ксілярыевых, які трапляецца на ствалах бярозы, вольхі, дуба і іншых дрэў лісцевых парод.

дальме́ны

(фр. dolmens)

старажытныя пахавальныя збудаванні (мегаліты) з вялікіх каменных пліт, пастаўленых вертыкальна і накрытых адной гарызантальнай.

дальтані́ды

[ад англ. J. Dalton = прозвішча англ. хіміка і фізіка (1766—1844)]

хімічныя злучэнні пастаяннага саставу (параўн. берталіды).

дальтані́зм

[ад англ. J. Dalton = прозвішча англ. фізіка і хіміка (1766—1844)]

асаблівасць зроку, якая выражаецца ў няздольнасці адрозніваць некаторыя колеры, пераважна чырвоны і зялёны (параўн. ахраматапсія).

да́льтан-план

(ад англ. Dalton = назва горада ў ЗША + план)

сістэма арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе, які грунтуецца на прынцыпе індывідуальнага навучання.

дальто́нік

(ад дальтанізм)

чалавек, які хварэе на дальтанізм.

да́ма

(фр. dame)

1) замужняя жанчына ў адрозненне ад дзяўчыны, раней жанчына з багатага або інтэлігентнага асяроддзя (свецкая д.);

2) ветлівы зварот да жанчыны (пераважна ў афіцыйных выступленнях);

3) жанчына, якая танцуе ў пары з кавалерам;

4) трэцяя па старшынству ігральная карта з малюнкам жанчыны, малодшая за караля.