Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыетэ́тыка

(лац. diaetetica, ад гр. diaita = спосаб жыцця, рэжым)

тое, што і дыеталогія.

дыёд

[ад ды- + (электр)од]

электронная лямпа з двума электродамі, а таксама адпаведны ёй паўправадніковы прыбор.

дыёптр

(гр. dioptra)

1) прыстасаванне для візіравання (гл. візіраваць) у прасцейшых геадэзічных інструментах (напр. у бусолі); параўн. візір1 3;

2) прыстасаванне для павелічэння дакладнасці прыцэльвання на вінтоўцы;

3) невялікая адтуліна ў відашукальніку (візіры1 2) фотаапарата, праз якую вядзецца назіранне пры выбары кадра.

дыёптрыка

(гр. dioptrike)

раздзел оптыкі, які вывучае пераламленне святла пры пераходзе з аднаго празрыстага асяроддзя ў другое.

дыз-

гл. дыс-.

дыза́жыо

(іт. disaggio)

адхіленне ў бок зніжэння рыначнага курсу грашовых знакаў, вэксаляў і іншых каштоўных папер ад іх намінальнай вартасці (параўн. ажыо, лат 1).

дыза́йн

(англ. design = праект, чарцёж, малюнак)

мастацкае праектаванне эстэтычнага выгляду прамысловых вырабаў, прадметнага асяроддзя і інш.

дыза́йнер

(англ. designer)

мастак-канструктар, спецыяліст па мастацкім праектаванні эстэтычнага выгляду прамысловых вырабаў, афармленні інтэр’ераў прамысловых аб’ектаў, грамадскіх будынкаў, жылля.

дызартры́я

(ад дыз- + гр. arthroo = расчляняць)

разлад членараздзельнай мовы.

дызасацыя́цыя

(ад дыз- + асацыяцыя)

псіх. распад асацыяцыі на яе састаўныя элементы.