Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыдра́хма

(гр. didrachmon)

грэчаская манета вартасцю ў дзве драхмы.

дыдымаге́нес

(н.-лац. didymogenes)

каланіяльная зялёная водарасць сям. анкістрадэсмавых, якая пашырана ў планктоне некаторых прэсных вадаёмаў.

дыдымады́сціс

(н.-лац. didymocystis)

каланіяльная зялёная водарасць сям. сцэнадэсмавых, якая пашырана ў планктоне прэсных вадаёмаў.

дыдыме́ла

(н.-лац. didymella)

сумчаты грыб сям. мікасферэлавых, які развіваецца на злаках, агурках, гаросе.

дые́з

(фр. diese, ад гр. diesis = паўтон)

нотны знак, які абазначае павышэнне ноты на паўтона (параўн. бемоль).

дые́та1

(лац. diaeta, ад гр. diaita = спосаб жыцця, рэжым)

спецыяльна падабраны па колькасці, хімічным складзе, каларыйнасці і кулінарнай апрацоўцы рацыён харчавання.

дые́та2

(ад лац. dies = дзень)

утрыманне, якое атрымліваюць дэпутаты парламентаў некаторых краін.

дыетало́гія

(ад дыета + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае прынцыпы харчавання пры розных захворваннях.

дыетатэрапі́я

(ад дыета1 + тэрапія)

лячэнне дыетай, шляхам падбору пэўных прадуктаў харчавання; лячэбнае харчаванне.

дыето́лаг

(ад дыета + -лаг)

спецыяліст у галіне дыеталогіі.