Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыятрапі́зм

(ад дыя- + трапізм)

выгінанне органаў раслін, пры якім яны імкнуцца заняць становішча, перпендыкулярнае напрамку дзеяння раздражняльніка.

дыятры́ба

(гр. diatribe = размова)

рэзкая, прыдзірлівая крытыка з нападкамі асабістага характару.

дыятрэ́ма

(гр. diatrema = адтуліна)

вулканічнае жарало ў форме вертыкальнай трубкі, што расшыраецца ўверсе.

дыяты́п

(ад дыя- + -тып)

фотанаборная машына з паўаўтаматычнай устаноўкай шрыфтавога шаблону з аўтаматычным перасоўваннем фотаматэрыялу.

дыятэ́з

(гр. diathesis)

схільнасць арганізма да некаторых захворванняў, напр. да праяўленняў алергіі.

дыятэрмакаагуля́цыя

(ад дыятэрмія + каагуляцыя)

тое, што і электракаагуляцыя.

дыятэрмі́я

(ад гр. diathermaino = праграванне)

праграванне тканак і органаў цела электрычным токам высокай частаты з лячэбнымі мэтамі.

дыяфа́н

(гр. diaphanes = празрысты)

матавы фарфор без палівы.

дыяфанаскапі́я

(ад гр. diaphanes = празрысты + -скапія)

прасвечванне прыдаткавых пазух носа, а таксама вочных яблыкаў для вызначэння іх стану.

дыяфанаско́п

(ад гр. diaphanes = празрысты + -скоп)

1) прыбор для дыяфанаскапіі;

2) прыбор для вызначэння мучністасці зерня.