Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыястрафі́зм

(ад гр. diastrophe = скрыўленне)

сукупнасць рухаў зямной кары, якія абумоўліваюць змены ў пачатковых формах залягання горных парод; тэктанічныя рухі.

дыястэ́мы

(гр. diastema = прамежак)

прамежкі паміж зубамі ў млекакормячых, якія ўтвараюцца пры знікненні некаторых зубоў.

дыястэрэаізаме́ры

(ад дыя- + стэрэаізамеры)

тое, што і дыястэрэамеры.

дыястэрэаме́ры

[ад дыя- + стэрэа(іза)меры]

ізамеры, якія адрозніваюцца паміж сабой канфігурацыяй двух або некалькіх элементаў асіметрыі і не адносяцца адзін да аднаго як прадмет да яго люстэркавага адлюстравання.

дыятаме́і

(н.-лац. diatomeae, ад гр. diatome = рассячэнне папалам)

аддзел водарасцей; аднаклетачныя або каланіяльныя арганізмы са знешняй абалонкай з дзвюх крэменязёмных створак, для якіх характэрна размнажэнне бясполае (зааспорамі) і палавое (ізагамія, анізагамія, аагамія), пашыраны ва ўсіх тыпах водаў дыятомавыя водарасці.

дыятамі́т

(ад дыятамеі)

крамяністая горная парода, якая складаецца пераважна з мікраскапічных панцыраў дыятамей.

дыятані́чны

(гр. diatomkos)

муз. размешчаны паслядоўна ад адной ступені ладу да другой (напр. д-ая гама).

дыято́ма

(н.-лац. diatoma)

каланіяльная дыятомавая водарасць сям. фрагілярыевых, якая пашырана ў планктоне, глеі і сярод абрастанняў на розных субстратах.

дыято́мавы

(гр. diatomos)

падзелены папалам;

д-ыя водарасці — тое, што і дыятамеі;

д-ая флора — сукупнасць відаў выкапнёвых дыятамей пэўнага геалагічнага прамежку часу або знойдзеных у пэўных геалагічных адкладах.

дыято́ніка

(гр. diatonikos = які пераходзіць ад тону да тону)

сістэма музычных гукаў, якая ўтвараецца паслядоўнасцю асноўных сямі ступеней ладу (параўн. храматызм 2).