Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыяні́сіі

(гр. dionysia, ад Dionysios = імя бога вінаградарства і вінаробства ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

святы ў гонар бога Дыяніса ў Стараж. Грэцыі.

дыяно́йя

(гр. dianoia)

здольнасць мыслення, розум; мудрасць (у старажытнагрэчаскай філасофіі).

дыяпазіты́ў

(ад дыя- + лац. positivus = дадатны)

фатаграфічны здымак на шкле або празрыстай плёнцы для праекцыйнага апарата (дыяпраектара, дыяскопа).

дыяпазо́н

[гр. diapason (chordon) = праз усе (струны)]

1) гукавы аб’ём (інтэрвал паміж самым нізкім і высокім гукамі), даступны якому-н. музычнаму інструменту або чалавечаму голасу (напр. д. скрыпкі);

2) перан. аб’ём, ахоп ведаў, інтарэсаў і інш. (напр. шырокі д. ведаў, творчы д. артыста).

дыяпа́ўза

(гр. diapausis = перапынак)

стан адноснага спакою ў жывёл, які характарызуецца прыпыненнем росту і развіцця, а таксама рэзкім запавольваннем абмену рэчываў.

дыяпедэ́з

(гр. diapedesis = прасочванне)

пранікненне клетачных элементаў крыві (эрытрацытаў, лейкацытаў) праз непашкоджаную сценку крывяносных сасудаў, назіраецца пры запаленчай рэакцыі тканак, што акружаюць сасуды.

дыяпі́р

(гр. diapeiro = пранізваю)

антыклінальная складка, утвораная ў выніку выдаўлівання пластычных асадачных горных парод больш цвёрдай тоўшчай, што ляжала над імі.

дыяпіры́зм

(ад гр. diapeiro = пранізваю)

працэс выдаўлівання пластычных асадачных горных парод (солей, гліны і інш.) больш цвёрдай тоўшчай, што ляжыць над імі.

дыяпо́ртэ

(н.-лац. diaporthe)

сумчаты грыб сям. дыяпортавых, які развіваецца на галінках пладовых дрэў і кустоў.

дыяпрае́ктар

(ад дыя- + праектар)

праекцыйны ліхтар для паказу дыяпазітываў.