дыферэ́нт
(лац. differens, -ntis = розніца)
1) мар. вугал нахілу судна, выкліканы розніцай асадкі носа і кармы;
2) камерц. розніца ў цане на тавар пры заказе і пры атрыманні яго.
дыферэнто́метр
(ад лац. differens, -ntis = розніца + -метр)
прыбор для вызначэння дыферэнта судна.
дыферэнцы́раваць
(ад лац. differentia = розніца, адрозненне)
1) размяжоўваць, вылучаць разнародныя элементы;
2) мат. знаходзіць дыферэнцыял.
дыферэнцыя́л
(ад лац. differentia = розніца, адрозненне)
1) мат. адвольнае прырашчэнне незалежнай пераменнай велічыні;
2) тэх. зубчасты механізм, пры дапамозе якога перадаецца рух ад аднаго вала двум валам, што верцяцца з рознай хуткасцю.
дыферэнцыя́льны
(ад лац. differentia = розніца, адрозненне)
1) неаднолькавы, розны пры розных умовах;
2) які мае адносіны да дыферэнцыяла 1;
д-ыя ўраўненні — ураўненні, у якіх невядомая функцыя звязана з дыферэнцыяламі 1 і незалежнымі пераменнымі;
3) лінгв. адрознівальны;
д-ыя прыметы — прыметы, якія выкарыстоўваюцца для адрознення гукавых адзінак.
дыферэнцыя́тар
(ад лац. differentia = розніца, адрозненне)
прыстасаванне для пераўтварэння ўваходнага ўздзеяння ў сігнал, які характарызуе скорасць змянення ўваходнай велічыні (з’яўляецца яе вытворнай); выкарыстоўваецца ў вылічальных прыстасаваннях, сістэмах аўтаматычнага рэгулявання і інш.
дыферэнцыя́цыя
(фр. différentiation, ад лац. differentia = розніца, адрозненне)
1) расслаенне, расчляненне чаго-н. на асобныя разнародныя часткі, формы і ступені;
2) біял. дзяленне клетак і тканак раслінных і жывёльных арганізмаў, відаў на асобныя папуляцыі, а таксама дзяленне полу.
дыфілабатрыёз
(ад дыфілабатрыіды)
глісная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца дыфілабатрыідамі.
дыфілабатрыі́ды
(н.-лац. diphyllobothriidae)
сямейства гельмінтаў класа цэстодаў, кішачныя паразіты жывёл, зрэдку чалавека.
дыфіра́мб
(гр. dithyrambos)
1) урачыстая песня ў старажытнагрэчаскай літаратуры ў гонар бога Дыяніса, пазней — літаратурная форма, блізкая да гімна і оды;
2) перан. перабольшаная пахвала, непамернае ўсхваленне.