Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дысуга́з

(ад фр. dissous = раствораны + газ)

ацэтылен, раствораны пад ціскам у ацэтоне, выкарыстоўваецца пры газавай зварцы.

дысфа́гія

(ад дыс- + -фагія)

разлад акту глытання ў чалавека і жывёл, выкліканы пухліннымі або запаленчымі працэсамі ў глотцы.

дысфані́я

(ад дыс- + -фанія)

расстройства голасу пры захворваннях гартані, перанапружанні галасавога апарата.

дысфары́я

(гр. disphoreo = цяжка пераношу)

расстройства настрою, выкліканае некаторымі псіхічнымі захворваннямі, якое характарызуецца злосна-тужлівым станам, схільнасцю да агрэсіі.

дысфаты́чны

(ад дыс- + гр. photos = святло);

д-ая зона — адна з зон Сусветнага акіяна, якая ахоплівае тоўшчу вады ад 200 да 1500 м, куды пранікае нязначная колькасць сонечных прамянёў.

дысфу́нкцыя

(ад дыс- + функцыя)

парушэнне, разлад функцый органа або арганізма.

дысцы́на

(н.-лац. discina)

сумчаты грыб сям. пецыцавых, які трапляецца на глебе ў хваёвых лясах.

дысцыплі́на

(лац. disciplina = вучэнне, навучанне)

1) цвёрда ўстаноўлены парадак паводзін, абавязковы для ўсіх членаў калектыву;

2) вытрымка, прывычка да строгага парадку;

3) асобная галіна якой-н. навукі; вучэбны прадмет (напр. тэхнічныя дысцыпліны).

дысцыпліна́рны

(ад дысцыпліна)

які мае адносіны да дысцыпліны 1; звязаны з парушэннем дысцыпліны.

дысцы́т

(ад гр. diskos = дыск)

паражэнне міжпазванковых дыскаў, з болямі, часам з дэфармацыяй пазваночніка.