Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дактыласкапі́я

(ад дактыла- + -скапія)

раздзел крыміналістыкі, які вывучае будову ўзораў скуры рук з мэтай ідэнтыфікацыі асобы.

дактылі́т

(ад гр. daktylos = палец)

запаленне пальца, выкліканае спецыфічнай інфекцыяй, напр. пры сіфілісе (параўн. панарыцый).

да́ктыль

(гр. daktylos = палец)

трохскладовая вершаваная стапа з націскам на першым складзе.

дактыля́рыя

(н.-лац. dactylaria)

недасканалы грыб сям. маніліевых, драпежны грыб, які выкарыстоўваецца ў барацьбе з патагеннымі глебавымі нематодамі.

дакуме́нт

(лац. documentum = доказ, сведчанне)

1) дзелавая папера, якая пацвярджае права на што-н., служыць доказам чаго-н.;

2) пасведчанне асобы (пашпарт і інш.);

3) пісьмовы акт, твор, грамата, малюнак, здымак, які мае значэнне гістарычнага сведчання (архіўныя дакументы).

дакумента́льны

(польск. dokumentalny, ад лац. documentum = доказ, сведчанне)

1) які мае адносіны да дакумента (напр. д. матэрыял);

2) заснаваны на дакументах, на жыццёвых фактах (д. фільм);

3) уласцівы дакументам (д-ая дакладнасць).

дакумента́цыя

(ад лац. documentum = доказ, сведчанне)

1) сукупнасць дакументаў, прысвечаных якому-н. пытанню;

2) абгрунтаванне чаго-н. пры дапамозе дакументаў.