Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыспе́тчар

(англ. dispatcher)

работнік, які рэгулюе рух транспарту або ход работы прадпрыемства з аднаго цэнтральнага пункта пры дапамозе сродкаў сувязі.

дыспетчарыза́цыя

(ад дыспетчар)

цэнтралізацыя аператыўнага кантролю і кіравання вытворчымі, транспартнымі, тэхналагічнымі і іншымі працэсамі, заснаваная на прымяненні сучасных сродкаў перадачы і апрацоўкі інфармацыі.

дысплазі́я

(ад дыс- + гр. plasis = утварэнне)

няправільнае развіццё органаў або частак цела.

дыспле́й

(англ. display = паказваць, узнаўляць)

прыбор для візуальнага адлюстравання алфавітна-лічбавай і графічнай інфармацыі ў дыялогавым рэжыме работы чалавека з ЭВМ; уваходзіць у склад персанальнай ЭВМ або далучаецца да яе з дапамогай ліній сувязі.

дыспно́э

(ад дыс- + гр. pnoe = дыханне)

цяжкае дыханне, задышка (параўн. апноэ).

дыспо́ра

(н.-лац. dispora)

каланіяльная зялёная водарасць сям. кокаміксавых, якая трапляецца ў прэсных водах.

дыспрапо́цыя

(ад дыс- + прапорцыя)

адсутнасць прапарцыянальнасці, суразмернасці, неадпаведнасць паміж часткамі цэлага.

дыспро́зій

(н.-лац. disprosium, ад гр. dysprositos = цяжкадаступны)

хімічны элемент, рэдказямельны метал сям. лантаноідаў выкарыстоўваецца як кампанент спецыяльных магнітных сплаваў.

ды́спут

(польск. dysputa, ад лац. disputare = разважаць, спрачацца)

публічная спрэчка па навуковых, літаратурных і іншых пытаннях грамадскага значэння.

дыспутава́ць

(лац. disputare = разважаць, спрачацца)

весці дыспут, удзельнічаць у спрэчцы па навуковых, літаратурных і іншых важных у грамадскіх адносінах пытаннях.