Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыспансерыза́цыя

(ад дыспансер)

сістэма мерапрыемстваў па аказанні лячэбна-прафілактычнай дапамогі насельніцтву.

дыспара́тны

(лац. disparatus)

несумяшчальны.

ды́спач

(англ. dispatch = хуткасць)

прэмія за датэрміновую пагрузку або разгрузку судна.

дыспа́ша

(фр. dispache)

вылічэнне страт пры аварыі судна і размеркаванне іх паміж арганізатарамі рэйса.

дыспашэ́р

(фр. dispacheur)

афіцыйны эксперт, які праводзіць дыспашу.

дыспенса́цыя

(лац. dispensatio = рэгуляванне)

індывідуальнае вызваленне дадзенай асобы ад дзеяння пэўнага царкоўнага правіла або абяцання.

дыспепсі́я

(гр. dispepsia)

парушэнне нармальнай дзейнасці страўніка і кішэчніка ў дзяцей першага года жыцця.

дыспергава́ць

(лац. dispergere = рассейваць, рассыпаць)

раздрабняць цвёрдыя або вадкія целы ў якім-н. асяроддзі, у выніку чаго ўтвараюцца парашкі, суспензіі, эмульсіі.

дыспе́рсія

(лац. dispersio = рассейванне)

раскладанне, раздзяленне, рассейванне (напр. д. святла, д. мінеральных солей у глебе).

дыспе́рсны

(лац.dispersus)

раздроблены, рассеяны;

д-ая сістэма — фізіка-хімічная сістэма, у якой адна з састаўных частак у выглядзе дробных часцінак размеркавана ў аднародным асяроддзі.