Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дысмарфама́нія

(ад дыс- + марфа- + манія)

псіхічнае расстройства, якое выяўляецца хваравітай упэўненасцю ў наяўнасці выдуманай фізічнай заганы.

дысмарфафабі́я

(ад дыс- + марфа- + -фобія)

назойлівы неўратычны страх, звязаны з рэальнай або ўяўнай фізічнай заганай; у адрозненне ад дысмарфаманіі працякае звычайна без цяжкіх псіхічных расстройстваў.

дысменарэ́я

(ад дыс- + гр. men = месяц + rheo = цяку)

парушэнне менструацый.

дысмікрабіёз

(ад дыс- + мікра- + -біёз)

тое, што і дысбактэрыёз.

дыспазіты́ўнасць

(ад дыспазітыўны)

права ўдзельнікаў дагавора або судовага працэсу дзейнічаць паводле свайго меркавання.

дыспазіты́ўны

(п.-лац. dispositivus = які распараджаецца)

юр. які дапускае выбар (проціл. імператыўны 2).

дыспазі́цыя

(лац. dispositio = размягпчэнне)

1) план размяшчэння войск для вядзення бою або караблёў на месцы стаянкі ці ў атрадным плаванні;

2) пісьмовы загад войскам на бой або на марш у рускай арміі 18—19 ст.;

3) састаўная частка прававой нормы, якая вызначае абавязкі ўдзельнікаў судовага працэсу.

дыспане́нт

(лац. disponens, -ntis = які размяшчае, размяркоўвае)

1) упаўнаважаны ў справах фірмы;

2) асоба, якая мае свабодныя сумы на рахунках у камісіянераў або карэспандэнтаў банка.

дыспані́раваць

(лац. disponere = размяшчаць, размяркоўваць)

распараджацца свабоднымі сумамі на рахунках у камісіянераў або карэспандэнтаў банка.

дыспансе́р

(фр. dispensaire, ад лац. dispensare = размяркоўваць)

медыцынская ўстанова, якая займаецца раннім выяўленнем і лячэннем хворых, ажыццяўленнем санітарна-аздараўленчых мерапрыемстваў (напр. процітуберкулёзны д.).