Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыскрэцы́йны

(фр. discrétionnaire, ад лац. discretio = адрозненне)

які залежыць ад асабістага меркавання;

д-ая ўлада — права службовай асобы або дзяржаўнага органа дзейнічаць паводле свайго меркавання.

дыскрэ́цыя

(лац. discretio)

вырашэнне службовай асобай або дзяржаўным органам якога-н. пытання паводле ўласнага меркавання.

дыскурсі́ўны

(с.-лац. discursivus, ад лац. discursus = меркаванне)

які робіцца шляхам лагічных вывадаў, разумовы (проціл. інтуітыўны).

дыскусі́раваць

(ад дыскусія)

тое, што і дыскуціраваць.

дыску́сія

(фр. discussion, ад лац. discussio = даследаванне, абмеркаванне)

абмеркаванне якой-н. праблемы, спрэчнага пытання на сходзе, у друку, у прыватнай размове.

дыскуці́раваць

(ням. diskutieren, ад лац. discutere = даследаваць, абмяркоўваць)

весці дыскусію, абмяркоўваць якое-н. спрэчнае пытанне.

дыск-жаке́й

(ад дыск + жакей)

вядучы праграмы ў дыскатэцы.

дыслака́льны

(ад дыс- + лакальны)

д. шлюб — звычай раздзельнага пражывання мужа і жонкі, кожнага з уласнымі сваякамі, у перыяд пераходу ад матрыярхату да патрыярхату.

дыслака́цыя

(фр. dislocation, ад лац. dis = раз + locatio = змяпгчэнне)

1) размяшчэнне ўзброеных сіл або ваенных аб’ектаў на тэрыторыі якой-н. краіны;

2) зрушэнне пластоў зямной кары;

3) зрушэнне касцей пры пераломах.

дыслалі́я

(ад дыс- + гр. lalia = размова)

разлад мовы, які выяўляецца ў парушэнні вымаўлення гукаў; коснаязыкасць.