Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дысерта́цыя

(лац. dissertatio = разважанне, даследаванне)

навуковая праца, якая публічна абараняецца аўтарам для атрымання вучонай ступені.

дысідэ́нт

(лац. dissidens, -ntis = нязгодны)

1) той, хто не прызнае пануючага ў краіне веравызнання (там, дзе асноўнай рэлігіяй з’яўляецца каталіцызм або пратэстантызм);

2) палітычны іншадумец.

дысіміля́цыя

(лац. dissimilatio = распадабненне)

1) распад складаных арганічных рэчываў у працэсе жыццядзейнасці раслінных і жывёльных арганізмаў (параўн. асіміляцыя 2);

2) лінгв. распадабненне гукаў пры вымаўленні (напр. «канбайн» пры напісанні «камбайн»).

дысімуля́цыя

(лац. dissimulatio = утойванне)

утойванне хваробы або асобных яе прымет.

дысіпаты́уны

(ад лац. dissipatus = раскіданы)

звязаны са стратамі механічнай энергіі, частка якой ператвараецца ў іншыя віды энергіі.

дысіпа́цыя

(лац. dissipatio)

1) пераход часткі энергіі ўпарадкаванага руху ў энергію неўпарадкаванага руху;

2) паступовае рассейванне атмасферы Зямлі і іншых планет у касмічную прастору.

дыск

(фр. disque, ад гр. diskos)

1) плоскі круглы прадмет, напр. дэталь якой-н. машыны, апарата або спартыўны снарад (напр. д. электрапілы, д. тэлефона, д. для кідання);

2) бачны з Зямлі абрыс Сонца, Месяца;

3) магазін ручнога кулямёта, аўтамата, у якім змяшчаюцца патроны;

4) грамафонная пласцінка.

дыскабо́л

(гр. diskobolos, ад diskos = дыск + ballo = кідаю)

сп. кідальнік дыска 1.

дыскагра́фія

(ад дыск + -графія)

складанне простых і расшыраных каталогаў грамафонных пласцінак, іх паказчыкаў.

дыскакатэлёз

(ад дыскакатэліды)

глісная хвароба рыб, якая выклікаецца лічынкамі дыскакатэлідаў.