Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дысбактэрыёз

(ад дыс- + бактэрыі)

якасная змена бактэрыяльнай мікрафлоры арганізма, галоўным чынам кішэчніка.

дысбала́нс

(ад дыс- + баланс)

неўраўнаважанасць вярчальных дэталей машыны адносна восі.

дысгармо́нія

(ад дыс- + гармонія)

1) адсутнасць або парушэнне музычнай гармоніі, немілагучнасць;

2) перан. разлад, разыходжанне чаго-н. з чым-н.

дысгеніталі́зм

(ад дыс- + лац. qemtalis = дзетародны, палавы)

агульная назва парушэнняў развіцця палавых органаў, пры якіх яны маюць празмерна вялікія ці малыя памеры.

дысгідро́з

(ад дыс- + гр. hidros = пот)

утварэнне дробных пухіркоў на далонях і падэшвах, часцей летам.

дысе́ктар

(ад лац. dissecare = рассякаць)

перадавальная тэлевізійная трубка, у якой аптычнае адлюстраванне ператвараецца ў электрычны сігнал.

дысеміна́цыя

(лац. disseminatio = рассейванне)

распаўсюджанне мікробаў або пухлінных клетак з першаснага ачага па крывяносных і лімфатычных сасудах арганізма.

дысе́нтэры

(англ. dissenters, ад лац. dissentere = не згаджацца)

асобы ў Англіі 16—17 ст., якія адышлі ад пануючай царквы.

дысепіме́нт

(ад лац. dissaepio = разгароджваць)

біял. двухслойная ўнутраная перагародка паміж сегментамі, утвораная перытанеальным эпітэліем.

дысерта́нт

(лац. dissertans, -ntis = які разглядае, даследуе)

той, хто публічна абараняе дысертацыю для атрымання вучонай ступені.