Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дырэктры́са

(фр. directrice, ад лац. directrix = якая накіроўвае)

1) мат. прамая лінія, якая характарызуецца тым, што адносіны адлегласцей любога пункта дадзенага канічнага сячэння ад гэтай прамой і ад дадзенага пункта ёсць велічыня пастаянная;

2) ваен. пэўны напрамак, сектар на артылерыйскім палігоне, падрыхтаваны для стральбы.

дырэкты́ва

(фр. directive, ад с.-лац. directivus = накіраваны)

распараджэнне, кіруючае ўказанне вышэйстаячага органа ніжэйстаячаму або кіраўніка ўстановы падначаленаму.

дырэкцыён

(фр. direction, ад лац. directio = кірунак)

1) дадатковы нотны стан у аркестравай партыі першай скрыпкі, фартэпіяна або акардэона, на якім запісаны асноўны матэрыял іншых партый з указаннем, калі ім уступаць;

2) скарочаная партытура невялікіх твораў (маршаў, вальсаў і інш.), прызначаных для выканання духавым аркестрам.

дырэ́кцыя

(польск. dyrekcja, ад лац. directio = кірунак)

кіруючы орган прадпрыемства, установы на чале з дырэктарам.