Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ды́лінг

(англ. dealing)

памяшканне, у якім супрацоўнікі банка або кампаніі (дылеры) ажыццяўляюць здзелкі з валютай, дэпазітамі, каштоўнымі паперамі, золатам з дапамогай тэлефонаў, тэлексаў, факсаў і іншай тэхнікі.

дыло́гія

(гр. dilogia = паўтарэнне)

два раманы або драматычныя творы аднаго аўтара, звязаныя адзінствам задумы і пераемнасцю сюжэта.

ды́льсы

(англ. deals)

дошкі пэўных размераў, прызначаныя для экспарту.

дылю́вій

(лац. diluvium = патоп)

эпоха ў гісторыі Зямлі, калі было моцнае абледзяненне Паўночнага паўшар’я.

ды́ля

(польск. dyl, ад ням. Diele)

тоўстая дошка.