Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дызентэры́я

(ням. Dysenterie, ад гр. dysenteria)

вострае інфекцыйнае захворванне кішэчніка; крывавы панос.

дызле́птыкі

(ад дыз- + гр. leptos = лёгкі)

тое, што і галюцынагены.

дызо́смія

(ад дыз- + гр. osme = пах, нюх)

парушэнне пачуцця нюху.

дызрупты́ўны

(лац. disruptus = разарваны);

д. адбор — адна з форм штучнага адбору, пры якім унутры папуляцыі ўзнікае полімарфізм, г.зн. некалькі форм, кожная з якіх можа даць пачатак новаму віду.

дызуры́я

(гр. dysuria, ад dis- = раз- + uron = мача)

парушэнне мочаспускання.

дыз’юнкты́ўны

(лац. disiunctivus)

раздзяляльны;

д-ае суджэнне — лагічнае суджэнне тыпу «А ёсць або Б, або В, або Г» (параўн. катэгарычны).

дыз’ю́нкцыя

(лац. disiunctio)

лагічная аперацыя, якая ўтварае складанае выказванне шляхам аб’яднання двух выказванняў пры дапамозе лагічнага злучніка «або».

дыс-, дыз-

(лац. dis-, гр. dys- = раз-, не-)

прыстаўка, якая абазначае парушэнне, разлад, страту чаго-н.; адпавядае па значэнні прыстаўкам раз-, не-.