Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дактара́т

(с.-лац. doctoratus, ад лац. doctor = настаўнік)

экзамен на вучоную ступень доктара ў навучальных установах Зах. Еўропы.

дактры́на

(лац. doctrina = навука)

сістэматызаванае вучэнне (звычайна філасофскае, палітычнае, ідэалагічнае), звязная канцэпцыя, сукупнасць тэарэтычных ці палітычных прынцыпаў (напр. дзяржаўная д., ваенная д.).

дактрынёр

(фр. doctrinaire, ад лац. doctrina = навука)

той, хто слепа, некрытычна прытрымліваецца якой-н. устарэлай дактрыны, догмы, завучаных формул і правіл; схаласт, начотчык.

дактыла-

(гр. daktylos = палец)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «звязаны з пальцамі, які адносіцца да пальцаў».

дактылагіры́ды

(н.-лац. daktylogyridae)

сямейства гельмінтаў класа монагеней; паразіты прэснаводных і марскіх рыб.

дактылагра́ма

(ад дактыла + -грама)

адбітак, утвораны прыцісканнем пальцаў рук, пакрытых адпаведным рэчывам, да паверхні паперы з мэтай устанаўлення асобы.

дактылагра́фія

(ад дактыла- + -графія)

тэхніка пісьма на друкарскай машынцы.

дактылазо́іды

(ад дактыла + гр. zoon = жывая істота + -оід)

відазмененыя асобіны каланіяльных гідроідных паліпаў, якія выконваюць функцыі абароны, захопу ежы або прыняцця раздражненняў.

дактылакако́псіс

(н.-лац. dactylococcopsis)

аднаклетачная або каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. какабактрэйных, якая пашырана ў планктоне стаячых вадаёмаў, радзей на сушы.

дактылало́гія

(ад дактыла- + -логія)

спосаб размовы глуханямых пры дапамозе пальцаў рук; ручная азбука.