Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

санкцыяні́раваць

(ад санкцыя)

даваць санкцыю на што-н., зацвярджаць, адабраць, прызнаваць законным, правільным што-н.

санкюло́ты

(фр. sans-culottes = без кароткіх штаноў, галадранцы)

прадстаўнікі рэвалюцыйнай гарадской беднаты ў перыяд Французскай рэвалюцыі 1789—1794 гг.

сано́метр

(ад лац. sonus = гук + -метр)

прыбор, пры дапамозе якога вывучаюць ваганні струн.

сано́рны

(лац. sonorus = звонкі);

с. зычны — зычны гук, пры ўтварэнні якога голас пераважае над шумам.

сано́рыка

(ад лац. sonorus = звонкі)

гукавышынная з’ява ў музыцы, пры якой тонаў не чуваць, аднак яны пазначаны ў партытуры.

сансеўе́ра

(н.-лац. sansevieria)

травяністая расліна сям. агававых з доўгім лісцем і дробнымі зеленавата-белымі пахучымі кветкамі, пашыраная ў трапічнай Афрыцы, Азіі; на Беларусі вырошчваецца ў пакоях і аранжарэях.

санскры́т

(санскр. sanskrta = апрацаваны)

літаратурная мова старажытнай і сярэдневяковай Індыі.

санскрытало́гія

(ад санскрыт + -логія)

навука, якая вывучае санскрыт і напісаную на гэтай мове літаратуру.

санскрыто́лаг

(ад санскрыт + -лаг)

спецыяліст па санскрыту і напісанай на гэтай мове літаратуры.

санта́л

(гр. santalon, ад ар. sandal)

тое, што і сандал1.