Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сама́ла

(іт. somalo = самалійскі)

грашовая адзінка Самалі да 1960 г.

сама́н

(цюрк. saman)

цэгла-сырэц з сумесі гліны і сечанай саломы.

сама́рый

(н.-лац. samarium, ад рус. самарскит = назва мінералу, ад Самарский = прозвішча рус. мінералога 19 ст.)

хімічны элемент, мяккі серабрысты метал, які належыць да лантаноідаў выкарыстоўваецца ў рэгулюючых стрыжнях ядзерных рэактараў, у святлатэхніцы.

саматага́мія

(ад гр. soma, -atos = цела, + -гамія)

зліццё дзвюх вегетатыўных клетак грыбніцы ў многіх грыбоў.

саматало́гія

(ад гр. soma, -atos = цела + -логія)

раздзел антрапалогіі, які вывучае варыяцыі памераў і прапорцый чалавечага цела і яго частак.

саматаме́трыя

(ад гр. soma, -atos = цела + -метрыя)

раздзел саматалогіі, які займаецца вымярэннем чалавечага цела і яго частак (рост, вага і інш.).

саматапле́ўра

(ад гр. soma, -atos = цела + плеўра)

знешні лісток бакавой пласцінкі спланхнатома.

саматаскапі́я

(ад гр. soma, -atos = цела + -скапія)

раздзел саматалогіі, які займаецца апісаннем тыпаў складу чалавечага цела, яго прапорцый, органаў.

самататрапі́н

(ад гр. soma, -atos = цела + trope = змена)

прадукт сакрэцыі пярэдняй часткі гіпофіза, які садзейнічае росту, уплывае на абмен рэчываў; гармон росту.

самататро́пны

(ад гр. soma, -atos = цела + -тропны);

с. гармон — тое, што і самататрапін.