Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

са́па

(фр. sape)

роў, траншэя, падкоп у напрамку пазіцыі праціўніка для скрытага набліжэння да яго, капанне якіх практыкавалася ў 16—19 ст. ;

ціхай сапай — непрыкметна, цішком.

сапажу́

(фр. sapajou)

тое, што і капуцын 2.

сапані́ны

(ад лац. sapo, -onis = мыла)

арганічныя злучэнні з групы гліказідаў, якія змяшчаюцца ў некаторых раслінах і ўтвараюць з вадой пену; выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ў вытворчасці шыпучых напіткаў, халвы.

сапані́т

(ад лац. sapo, -onis = мыла)

мінерал, так званы мыльны камень.

сапаніфіка́цыя

(ад лац. sapo, -onis = мыла + -фікацыя)

працэс разлажэння тлушчаў пад уплывам гідралітычных сродкаў.

сапера́ві

(груз. saperavi)

вінны сорт грузінскага вінаграду, а таксама сорт вінаграднага віна.

сапёр

(фр. sapeur, ад saper = весці падкоп)

ваеннаслужачы спецыяльных падраздзяленняў, якія ўзводзяць масты, пераправы, размініруюць мясцовасць і інш.

сапо́та

(н.-лац. sapota)

дрэва сям. сапотавых з буйным лісцем даўжынёй да 60 см і шарападобнымі чырванавата-карычневымі салодкімі пладамі, пашыранае ў Цэнтр. Амерыцы.

сапра-

(гр. sapros = гнілы)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «які адносіцца да гніення і распаду жывёльных і раслінных рэшткаў».

сапрабіёнты

(ад сапра- + біёнты)

арганізмы, якія жывуць у вадаёмах, моцна забруджаных арганічнымі рэчывамі.