Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

садалі́т

(ад сода + -літ)

мінерал класа сілікатаў, карбанат натрыю з прымессю кальцыю, хлору і іншых хімічных элементаў сіняга, шэрага або зеленаватага колеру; выкарыстоўваецца ў электроніцы, тэлебачанні і як дэкаратыўны камень.

садамі́я

(ад садом)

разнавіднасць палавой ненармальнасці, пры якой палавая цяга накіравана на жывёл; скаталожніцтва.

садо́м

(ст.-яўр. Sodom = назва горада старажытнай Палесціны, які, паводле біблейскай легенды, быў знішчаны богам разам з Гаморай за грахі жыхароў)

бязладдзе, сумятня, гоман, крык;

с. і гамора — тое ж.

сады́зм

[ад фр. D. de Sade = прозвішча фр. пісьменніка (1740—1814), які апісаў у сваіх раманах гэту з’яву]

1) палавая ненармальнасць, якая праяўляецца ў жаданні мучыць асобу другога полу, каб задаволіць сваё палавое пачуццё;

2) перан. ненармальная схільнасць да жорсткасці, катаванняў; задавальненне ад чужых пакут.